Адрес:
Минская область, Молодечненский район, "д.Лешно"
Першая згадка пра крыніцу сустракаецца ў газеце «Наша ніва» за 1907 год. У вярсце ад нашага мястэчка цячэ невялікая рэчка праз маёнтак пана Саковіча. Даўно ўжо ў народзе ходзяць слухі, бытцам у той рэчцы калісці з’явіўся цудоўны Пан Езус. З году ў год на каталіцкае сьвята «Сэрца Пана Езуса» каля гэтага цуда збіраюцца тысячы простага народу. Тамака людзі молюцца, мыюцца вадой з тае рэчкі, ды нясуць ў касцёл ахвяры: грошы, шмат яек, лёну, воўны і іншага дабра. Збіраеца тут такім парадкам больш як на тры сотні рублёў. Поп мясцовы пазайздросціў ксянзу добрага дахода і зрабіў у той самы дзень праваслаўнае сьвята. І ён, як дагэтуль ксёндз, угаварвае народ, каб маліўся каля той рэчкі з цудам, але ахвяры прыносілі не ў касцёл, а ў цэркву....
Пасля таго як Беларусь атрымала незалежнасць, вернікі з Лебедзева, сабраўшы грошы, зноў добраўпарадкавалі яе. Пенсіянеры Станіслаў Валкевіч і Уладзімір Дзюдзель, былыя калгасныя шафёры, зрабілі каптаж, альтанку, паставілі побач каталіцкі крыж. Крынічку ў Лешне асвяціў і праваслаўны святар. Крыніца аб'яўлена адным з сямі цудаў Маладзечаншчыны.