Адрес:
Гродненская область, Островецкий район, аг. Рымдюны, ул. Центральная, д.49
Музейны пакой ДУА “Рымдзюнская сярэдняя школа” пачаў сваю працу з невялікай экспазіцыі, прысвечанай 60-годдзю вялікай Перамогі (2005 год), а затым прадоўжыў сваё развіццё ў краязнаўчым напрамку.
На матэрыялах, сабраных вучнямі, можна на сённяшні дзень пазнаёміцца з цікавымі напаўзабытымі прадметамі быту нашых продкаў, якія актыўна ўжываліся ў першай палове мінулага стагоддзя.
Заўсёды прыцягвае ўвагу вучняў экспазіцыя, якая расказвае пра людзей нашага краю, што прайшлі нялёгкімі дарогамі вайны. Не менш цікавыя матэрыялы і пра людзей, якія жывуць побач з намі і сваёй плённай працай умацоўваюць і праслаўляюць свой край, сваю маленькую радзіму – Рымдзюншчыну.
Адна з найбольш цікавых экскурсій, якія праходзяцць на базе нашай установы – падарожжа па сцежках Дубоцкай кальварыі, якое мы прапануем як у віртуальным выглядзе, так і на мясцовасці. Кальварыя – адметнае і арыгінальнае збудаванне культавага дойлідства 30-х гадоў ХХ стагоддзя.
Сярод экспазіцый музейнага пакоя – цікавы экскурс у гісторыю Рымдзюнскай школы і школ нашага мікрараёна.