Адрес:
- Минская область, Копыльский район, г.Копыль, эспубліка Беларусь, Мінская вобл., <г. Капыль, пл. Леніна, 4
апыльскі раенны краязнаўчы музей (з 2006 года – Дзяржаўная установа “Капыльскі раенны краязнаўчы музей”) быў заснаваны ў 1978 годзе, а першая экспазіцыя адкрыта 1 студзеня 1979 года ў гістарычным будынку былой скураной майстэрні.
З 1985 года яго кіраўніком па збору, захаванню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны з’яўляецца Валянціна Леанідаўна Шуракова.
Сёння у збору музея унікальныя калекцыі абразоў, народнага ткацтва, выяўленчага мастацтва, археалогіі. Агульная колькасць адзінак захоўвання - 24854. Да ліку ўнікальных экспанатаў адносяцца: фігурка сабачкі з гліны I-IV стст. н. э., пчаліныя соты і хірургічны нож XIII ст., арбалетны болт XVI ст. (адзіныя знаходкі на тэрыторыі Беларусі), накладка на рамень кан. IX - пач. X стст., медальён Св. Лаёлы сяр. XVII ст.
Найбольш цікавымі з'яўляюцца наступныя калекцыі: "Абразы", "Народнае ткацтва", "Археалогія", "Жывапіс", "Шкло і фарфор".
Паралельна з экскурсіямі ў музеі працуюць культурна-адукацыйныя праграмы: "Ліст з 1944 ..." "Пачатковая школа", "Падарожжа ў мінулае", "Рэчы з бабулінага гарышча".